У Глыбоцкім раёне новы старшыня. Яго папярэднік так і не адрамантаваў туалет

Еўрарадыё
Еўрарадыё

29 ліпеня Аляксандр Лукашэнка прызначыў 12 новых кіраўнікоў райвыканкамаў. Старшынёй выканкама ў Глыбокім стаў Аляксандр Шубскі — на гэтай пасадзе ён заменіць Алега Морхата. У спадчыну новаму кіраўніку дастанецца жахлівая грамадская прыбіральня на аўтавакзале, грошай на рамонт якой так і не знайшлося.

В Глубокском районе новый начальник. Предыдущий так и не отремонтировал туалет
Еўрарадыё

Праз Глыбокае праходзіць некалькі аўтобусных маршрутаў, у тым ліку міжнародны “Мінск — Рыга”. А прыбіральню на аўтавакзале не рамантавалі каля 30 гадоў, заходзіць туды страшна. Глыбоцкі актывіст Кастусь Шыталь стварыў петыцыю за рамонт прыбіральні і пачаў даставаць гэтым пытаннем чыноўнікаў. Але тыя толькі разводзілі рукамі.

В Глубокском районе новый начальник. Предыдущий так и не отремонтировал туалет
www.facebook.com/kastus.shytal

Ці адрамантуюць прыбіральню пры Аляксандру Шубскім? Еўрарадыё звярнулася з гэтым пытаннем у Глыбоцкі райвыканкам. Але ў арганізацыйна-кадравым аддзеле нам адказваюць, што новага кіраўніка пакуль у вочы не бачылі:

— Пакуль ён да працы не прыступіў, як толькі прыступіць — усе жыхары будуць ведаць. Больш ніякай інфармацыі пакуль даваць не будзем. Пакуль дзейнічае той старшыня, які ёсць.

— Жыхары горада спадзяюцца, што з новым кіраўніком адрамантуюць прыбіральню на аўтастанцыі…

— Чалавек яшчэ не прыступіў да выканання сваіх абавязкаў. Як можна казаць, што ў яго будзе першапачаткова, а што будзе на другім плане? Пра што вы гаворыце? Які туалет цяпер? Ніякіх каментарыяў.

Да прызначэння ў Глыбокае Аляксандр Шубскі ўзначальваў аддзел фінансаў у Мёрскім райвыканкаме, а раней амаль 10 гадоў кіраваў выканкамам у Расонах. То-бок чалавек абазнаны ў бюракратычных пытаннях і ведае, як знайсці грошы. Спадзяёмся, што пры ім пытанне з жахлівай прыбіральняй усё ж вырашыцца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі