У Глыбоцкім райвыканкаме знайшлі “мёртвую душу”

Начальнік аднаго з адзелаў Глыбоцкага райвыканкаму (Віцебшчына) абвінавачваецца ў раскраданні амаль 57 мільёнаў бюджэтных сродкаў, паведамляе БЕЛТА са спасылкай на раённую пракуратуру.

Выяўлена, што фігурант працаўладкаваў у падраздзяленне райвыканкаму сваяка, а той фактычна не хадзіў на працу. “Мёртвая душа” лічылася працаўніком ад жніўня 2012 года па верасень 2014 года, а заробак яго заробак за гэты перыяд прысабечыў падазраваны.

Крымінальную справу распачалі 12 студзеня па матэрыялах праверкі, якую зладзілі супрацоўнікі АБЭЗ, УУС Віцебскага аблвыканкаму і Глыбоцкага РАУС.

Адметна, што падазраваны не толькі працуе ў райвыканкаме, але і з’яўляецца дэпутатам раённага ўзроўню.

Крымінальную справу перадалі ў Следчы камітэт.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі