У Гомелі — 9, у Мінску — 15: заробак беларускай медсястры ў "Медсёстрах"
У Мінску можна купіць "Медсястру": сувенірную бутэльку гарэлкі ў выглядзе работніцы сярэдняга медыцынскага персаналу. Аб'ём — стандартная "паўлітра", кошт — крыху больш за 38 рублёў.
Але ці можа беларуская медсястра дазволіць сабе "Медсястру"?
Еўрарадыё падлічыла, якую колькасць бутэлек сувенірнай гарэлкі беларускія медсёстры могуць набыць за адзін заробак. Інфармацыю пра тое, колькі яны атрымліваюць, мы ўзялі з банка вакансій Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Менш за ўсё "Медсясцёр" медсястра можа дазволіць сабе ў Гомельскай вобласці — усяго 9. А больш за ўсё, прадказальна, у Мінску — цэлых 15 бутэлек!