У Гомелі адчынілася першая ў краіне аўтамыйка ў бікіні (фота)

Увечары 31 кастрычніка ў Гомелі прайшло афіцыйнае адкрыццё першай у горадзе і, відаць, у Беларусі бікіні-мыйкі.



Падчас прэзентацыі журналісты пабачылі белы Chevrolet Camaro і дзвюх сэксуальна апранутых дзяўчат з тэматычным make-up’ам у гонар Хэлоўіна. Пасля адмысловай прэзентацыі журналістаў папрасілі пакінуць бокс. А ў памяшканне зайшоў гаспадар аўтамабіля, каб паназіраць, як яго аўто будуць пазбаўляць ад бруду.



Наколькі бікіні-мыйка стане папулярнай у абласным цэнтры, пакажа час. Але, як стала вядома Еўрарадыё, ужо цяпер жыхары Гомеля набылі некалькі падарункавых сертыфікатаў на аўтамыйку.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі