У Гомелі асуджаныя 11 падлеткаў, якія аблівалі зялёнкай геяў
У Гомелі асуджаныя 11 падлеткаў, якія аблівалі зялёнкай геяў. Як інфармуе прэс-служба Вярхоўнага суда Беларусі, справу разглядаў суд Цэнтральнага раёна Гомеля. Падлеткаў прызналі вінаватымі ў злосным, асабліва злосным хуліганстве, а таксама і ў іншых злачынствах (крадзяжах, рабунках, распаўсюдзе парнаграфіі праз інтэрнэт). Шэсць чалавек былі асуджаны на 1 год пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 1 год. Тры чалавекі атрымалі па 1,6 года пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання пакарання на 1 год. Яшчэ адзін чалавек асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай на год.
На судзе было агучана, што падлеткі праз сацсеткі дамаўляліся пра сустрэчы з жыхарамі Гомеля нетрадыцыйнай сэксуальнай арыентацыі. Яны адбываліся альбо на прыпынках грамадскага транспарту, альбо каля рынку. Адтуль яны адводзілі мужчын у "ціхія месцы", дзе збівалі, здзекаваліся. Аднаму з пацярпелых часткова пагалілі галаву, а пасля налілі на яе зялёнку. У іншым выпадку мужчыне налілі зялёнку на рукі і прымусілі нанесці яе на твар. Адзначаецца, што падлеткі дзейнічалі "з выключным цынізмам".