У Гомелі будуць судзіць італьянца, якога абвінавачваюць у махлярстве

У Гомелі будуць судзіць італьянца, якога абвінавачваюць у махлярстве

У Гомелі будуць судзіць італьянца, якога абвінавачваюць у махлярстве, здзейсненым у асабліва буйным памеры (ч. 4 арт. 209 КК). Па версіі следства, замежнік, які працяглы час жыве ў Беларусі, разам са сваім сынам пераканаў суайчынніка ўкласці грошы ў бізнес. У Гомелі ён ствараў замежнае таварыства ў сферы рэстараннага бізнесу. Італьянец угаварыў “спонсара” ўключыць свайго сына ў склад удзельнікаў таварыства без унясення ім часткі статутнага фонду. Больш таго, сына прызначылі дырэктарам таварыства з магчымасцю перадачы бацьку паўнамоцтваў кіраўніка.

Як інфармуе афіцыйная прадстаўніца УСК па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, пацярпелы перавёў на разліковы рахунак створанага таварыства больш за 100 тысяч еўра. Гэтыя грошы абвінавачаны і яго сын выкарысталі на свае патрэбы. Пасля таго, як мужчына, што пазбавіўся грошай, звярнуўся да праваахоўнікаў, сын яго “кампаньёна” ўцёк у Італію. Крымінальную справу ў яго адносінах выдзеляць у асобную вытворчасць. Што да бацькі, дык яго чакае суд у Гомелі. Следства сабрала матэрыялы пра прысвойванне ім махлярскім чынам больш за 44 тысячы еўра.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі