У Гомелі будуць судзіць юнакоў, якія нападалі на асоб нетрадыцыйнай арыентацыі

У Гомелі будуць судзіць юнакоў, якія нападалі на асоб нетрадыцыйнай арыентацыі

У Гомелі будуць судзіць падлеткаў, якія нападалі на асоб нетрадыцыйнай арыентацыі. Агулам на лаве падсудных апынуліся 11 чалавек, толькі адзін з іх паўналетні. Пацярпелых — трое, ім ад 22 да 30 гадоў, інфармуе сайт nn.by.

Прэс-служба Генпракуратуры паведамляе, што справу разгледзіць суд Цэнтральнага раёна Гомеля. Следства высветліла, што маладыя людзі праз сацсеткі знаёміліся з людзьмі нетрадыцыйнай арыентацыі і прапаноўвалі ім сустрэчы (на прыпынках грамадскага транспарту ці каля рынку). Пасля яны адводзілі гэтых людзей у ціхія месцы, дзе пагражалі гвалтам, галілі галовы, аблівалі зялёнкай ды здымалі гэта на відэа. Яго пагражалі апублікаваць, калі згаданыя асобы не зменяць сваіх паводзін.

Пацярпелыя да праваахоўнікаў не звярталіся, аднак тыя даведаліся пра дзейнасць “паляўнічых”. Крымінальную справу распачалі па артыкуле “злоснае і асабліва злоснае хуліганства”. Таксама некаторым абвінавачаным інкрымінаваныя крадзяжы, рабункі, вымагальніцтвы і распаўсюд парнаграфічных матэрыялаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі