У Гомелі да прыезду прэзідэнта Украіны мыюць помнікі і ліхтары

У Гомелі да прыезду прэзідэнта Украіны мыюць помнікі і ліхтары

У Гомелі адбываецца падрыхтоўка да Форума рэгіёнаў Беларусі і Украіны, на які павінен прыбыць украінскі прэзідэнт Пётр Парашэнка. Перад гэтым мерапрыемствам, якое запланаванае на 25-26 кастрычніка, у горадзе фарбуюць фасады і мяняюць тратуарную плітку.

Вуліцу Фядзюнінскага, якая вядзе ў аэрапорт, чысцяць асабліва старанна, паведамляе gomel.info. Самыя маштабныя ператварэнні закранулі цэнтр горада: тут нават мыюць помнікі, асабліва тыя, што блізкія ўкраінскай культуры.

Зусім нядаўна падобны аўрал перажыў Магілёў, куды прыязджаў прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі