У Гомелі дрэвы знаходзяцца пад пагрозай усыхання

Маніторынг стану зялёных насаджэнняў будзе ажыццяўляцца ў Гомелі. Па даручэнні абласных уладаў навукоўцы заняліся даследаваннем стану зялёных насаджэнняў у горадзе. Распачаць такую працу вымусіла тое, што ў апошнія гады ўрбанізацыя і кліматычныя змены прывялі да рэзкага пагаршэння стану гарадскіх зялёных зон, роля якіх вельмі важная. Паводле вынікаў нядаўняга абследавання, толькі 63% гарадскіх дрэваў навукоўцы аднеслі да здаровых, астатнія аслабленыя і блізкія да ўсыхання.
 
На дадзены момант перад навукоўцамі стаіць задача выпрацаваць рэкамендацыі па зялёным будаўніцтве ў Гомелі.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі