У Гомелі ідуць ператрусы ў грамадскіх актывістаў

У Гомелі ідуць ператрусы ў грамадскіх актывістаў

5 студзеня ў Гомелі міліцыянты праводзяць ператрус у грамадска-палітычным цэнтры па вуліцы Палескай, 52, перадае "Гомельская вясна". У офісе быў праваабаронца Леанід Судаленка.

Адначасова ідуць ператрусы на кватэрах гомельскіх палітыкаў Васіля Палякова і Мікалая Новікава.
Вядома, што ў Палякова канфіскавалі ноўтбук, жорсткі дыск і планшэт.

Міліцыянты кажуць, што ператрусы звязаныя з крымінальный справай мясцовага актывіста Уладзіміра Няпомняшчых.

Як распавядала Еўрарадыё, на 68-гадовага сябра АГП пачалі крымінальную справу за пагрозу службовай асобе пры выкананні ёй службовых абавязкаў (ч. 1 арт. 366 КК). Яму пагражае да пяці гадоў пазбаўлення волі. Мужчыну затрымалі 23 снежня і змясцілі ў СІЗА Гомеля.

Падставай стала здарэнне ў судзе, дзе абвяшчалі прысуд па крымінальнай справе за ўзняты на флагштоку бел-чырвона-белы сцяг. Пасля вынясення прысуду Няпомняшчых пракаментаваў: "Арганізаваная злачынная група". Памочніца пракурора Гомеля Алеся Жураўская расцаніла гэта як пагрозу.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі