У Гомелі кандыдаты будуць сустракацца з электаратам у спальных раёнах (фота)
Еўрарадыё вырашыла аглядзець месцы, на якіх будзе дазволена праводзіць перадвыбарную агітацыю і сустракацца з кандыдатамі ў прэзідэнты.
Так, у Чыгуначным раёне Гомеля для мітынгаў, збораў і сустрэч з кандыдатамі вызначылі тры месцы: адно у аддаленам спальным раёне поруч з Палацам культуры Беларускага таварыства глухіх “Віпра”, другое ў гадзіне язды на грамадскім транспарце ад цэнтра горада, у р.п. Касцюкоўка, і толькі трэцяя пляцоўка знаходзіцца побач з больш-менш грамадскім месцам — ля аднаго з карпусоў Гомельскага дзяржаўнага медуніверсітэту.
Адносна другога, у раённым пасёлку Касцюкоўка, Еўрарадыё так і не зразумела, дзе ж тая пляцоўка? Акрамя ганка, падарожнай часткі і алеі, што вядзе да Палаца культуры, ніякага месца, якое можна назваць “пляцоўкай”, там не было.
У Навабеліцкім раёне месца для сустрэч вызначылі толькі адно — побач з мясцовай зонай адпачынку.
З усіх адведзеных пад пікетаванне месцаў, асноўным, безумоўна, стане пляц сквера ля Цэнтральнага стадыёна на плошчы Паўстання ў Цэнтральным раёне горада, бо мала хто з прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду паедзе шукаць “пятачок” 10 на 20 метраў ля будынка ЖЭЎ №25 у двары спальнага мікрараёна Гомеля.
Але адзначым, што падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў кандыдат у прэзідэнты Аляксандр Мілінкевіч планаваў правесці сустрэчу з выбарнікамі на пляцоўцы побач з плошчай Паўстання. Але літаральна за дзень да сустрэчы на выбраным месцы яны ўбачылі велізарныя горы снега, якія сцягнула сюды дарожная тэхніка. Сустрэчу тады правялі на стадыёне “Цэнтральны”.
Што ж тычыцца памяшканняў для сустрэч з кандыдатамі, то ва ўсіх раёнах горада для гэтага вызначылі Палацы культуры ці актавыя залы прадпрыемстваў Гомеля. Выключэннем стаў толькі Навабеліцкі раён, дзе кандытаты будуць пераважна сустракацца з школьнікамі – усё сустрэчы ў гэтым раёне адбудуцца ў актавых залах школ.
Тэрыторыяй участкаў для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў аб кандыдатах у прэзідэнты сталі амаль усе прыпынкі горада, за рэдкім выключэннем і абмежаваннем цотнага ці няцотнага боку.
Але ж на самых шматлюдных месцах Гомеля пікетаваць, мітынгаваць ці сустракацца з кандыдатамі будзе нельга.
Так, у Чыгуначным раёне Гомеля для мітынгаў, збораў і сустрэч з кандыдатамі вызначылі тры месцы: адно у аддаленам спальным раёне поруч з Палацам культуры Беларускага таварыства глухіх “Віпра”, другое ў гадзіне язды на грамадскім транспарце ад цэнтра горада, у р.п. Касцюкоўка, і толькі трэцяя пляцоўка знаходзіцца побач з больш-менш грамадскім месцам — ля аднаго з карпусоў Гомельскага дзяржаўнага медуніверсітэту.
Адносна другога, у раённым пасёлку Касцюкоўка, Еўрарадыё так і не зразумела, дзе ж тая пляцоўка? Акрамя ганка, падарожнай часткі і алеі, што вядзе да Палаца культуры, ніякага месца, якое можна назваць “пляцоўкай”, там не было.
Здымкі зроблены ў сераду а 12-й гадзіне
У Навабеліцкім раёне месца для сустрэч вызначылі толькі адно — побач з мясцовай зонай адпачынку.
Здымак зроблены ў сераду каля 12.30
Пляцоўка Палаца культуры “Фестывальны” Савецкага раёна стала адным з тых месцаў, дзе будзе дазволена праводзіць сустрэчы з кандыдатамі. Цікава, куды стануць кандыдаты пад час сваёй размовы з гамяльчанамі: на ганак ці побач з металічнымі музыкамі?
З усіх адведзеных пад пікетаванне месцаў, асноўным, безумоўна, стане пляц сквера ля Цэнтральнага стадыёна на плошчы Паўстання ў Цэнтральным раёне горада, бо мала хто з прэтэндэнтаў на прэзідэнцкую пасаду паедзе шукаць “пятачок” 10 на 20 метраў ля будынка ЖЭЎ №25 у двары спальнага мікрараёна Гомеля.
Здымкі зроблены ў сераду каля 13.30
Што ж тычыцца памяшканняў для сустрэч з кандыдатамі, то ва ўсіх раёнах горада для гэтага вызначылі Палацы культуры ці актавыя залы прадпрыемстваў Гомеля. Выключэннем стаў толькі Навабеліцкі раён, дзе кандытаты будуць пераважна сустракацца з школьнікамі – усё сустрэчы ў гэтым раёне адбудуцца ў актавых залах школ.
Здымкі зроблены ў сераду каля 14.00