У Гомелі КДБ затрымала палкоўніка міліцыі за хабар
Увечары 16 красавіка на вуліцы кадэбісты затрымалі палкоўніка Іваненку.
Як паведамляе сайт belnovosti.by, гэта намеснік начальніка крымінальнай міліцыі па аператыўнай рабоце Упраўлення ўнутраных спраў Гомельскага аблвыканкама. Паведамляецца, быццам палкоўнік атрымаў хабар у 4000 долараў за спрыяльнае вырашэнне пытанняў, якія ўваходзяць у яго кампетэнцыю.
На гомельскага міліцыянта Генпракуратура пачала крымінальную справу за атрыманне хабару. Яму пагражае пазбаўленне волі на тэрмін ад 3 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю.
Фота — fedpress.ru