У Гомелі міліцыя не ўпадабала майку з надпісам “За Беларусь без Лукашэнкі"
У Гомелі на вуліцы затрымалі сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Уладзіміра Няпомняшчых, паведамляе БелаПАН. Падставай для затрымання стала тое, што актывіст быў апрануты ў майку з надпісам “За Беларусь без Лукашэнкі”. Сёння сябры гомельскай суполкі АГП мелі намер зладзіць акцыю, прымеркаваную да 20-ых угодкаў падпісання Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі. Кіраўнік абласной арганізацыі партыі Васіль Палякоў не выключае, што Няпомняшчых затрымалі, каб акцыя не адбылася.