У Гомелі міліцыя затрымала п’яных налётчыкаў на краму

У Гомелі міліцыя затрымала п’яных налётчыкаў на краму

У Гомелі міліцыя затрымала п’яных налётчыкаў на краму. Як паведамляе сайт УУС Гомельскага аблвыканкама,  гэта здарылася 7 сакавіка ў адной з крамаў у мясцовым мікрараёне Энергетыкаў. Трое мужчын у стане алкагольнага ап’янення скралі з гандлёвай залы чатыры пляшкі гарэлкі.

Супрацоўнікі крамы разам з аховай спрабавалі спыніць зламыснікаў. Ахоўнік паспеў злавіць аднаго з налётчыкаў і забраць у яго пляшку гарэлкі. Тады другі зламыснік дастаў нож і пачаў пагражаць ахоўніку. Выклікалі міліцыю. Нападнікі на краму тым часам зніклі.

Затрымалі іх праз 40 хвілінаў. Трое прыяцеляў паспелі распіць адну пляшку скрадзенай гарэлкі. Цяпер ім інкрымінуюць разбой паводле ч. 2 арт. 207 КК.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі