У Гомелі мужчына ўдарыў жанчыну нажом у сэрца, каб забраць яе сумку

У Гомелі мужчына ўдарыў жанчыну нажом у сэрца, каб забраць яе сумку

У Гомелі мужчына напаў на 67-гадовую жанчыну, якая стаяла каля харчовай крамы. Ён двойчы ўдарыў яе нажом, адзін раз — у вобласць сэрца. І ўсё дзеля таго, каб забраць сумку. У ёй, дарэчы, была толькі драбяза, але зламысніка гэта не спыніла. Ён уцёк са “здабычай”, а пацярпелая, верагодна, у шокавым стане, пасля гэтага спрабавала самастойна даехаць дахаты. Як інфармуе сайт sb.by, яна папрасіла кіроўцу легкавіка давезці яе дахаты, дзе была яе 95-гадовая маці. Жанчына распавяла пра напад, але кіроўца не спяшаўся аказаць ёй дапамогу. На шчасце яе заўважыў міліцыянер і выклікаў “хуткую”.

Начальнік упраўлення крымінальнага вышуку УУС Гомельскага аблвыканкама, палкоўнік міліцыі Віктар Чыкуноў кажа, што такога дзёрзкага і нахабнага злачынства на Гомельшчыне даўно не было. Да пошуку зламысніка падключылі значныя сілы і яго ўдалося знайсці ды затрымаць. Высветлілася, што мужчына — ураджэнец Гомеля, яму 55 гадоў. Ён вярнуўся з Расіі, дзе адбываў пакаранне за забойства. Міліцыянеры знайшлі ў яго скрадзенае і нож. Распачатая крымінальная справа.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі