У Гомелі на допыце КДБ прысутнічала перакладчыца на беларускую мову
Сёння ў Гомелі ў тэрміновым парадку былі выкліканы на допыт у абласную ўправу КДБ грамадскія актывісты Кастусь Жукоўскі і Яўген Якавенка. Позвы з патрабавннем з'явіцца ва ўправе КДБ да Аляксандра Ятчанкі прынеслі дамоў пасыльныя.
Актывісты запатрабавалі перакладчыка з рускай на беларускую мову. Патрабаванне было задаволена – на допыт выклікалі і перакладчыцу.
6 студзеня дома ў Кастуся Жукоўскага і Яўгена Якавенкі гомельскія чэкісты правялі ператрус – забралі кампутары, тэлефоны, дыктафон, розныя дыскі, у тым ліку і з песнямі Ўладзіміра Някляева.
Ператрус у актывістаў праводзіўся ў межах крымінальнай справы пра масавыя беспарадкі 19 снежня ў Мінску.
Нагадаем, падчас прэзідэнцкіх выбараў Кастусь Жукоўскі і Яўген Якавенка збіралі подпісы і вялі агітацыйную кампанію за Ўладзіміра Някляева, перадае Радыё Свабода.