У Гомелі не ўсе трапілі на сустрэчу з Севярынцам, таму глядзелі яе на маніторы
У Гомелі на сустрэчу з апазіцыйным палітыкам Паўлам Севярынцам з аргкамітэта па стварэнні партыі БХД прыйшло да 80 чалавек. Не ўсе жадаючыя трапілі ў памяшканне і таму глядзелі яе на маніторы на іншым паверсе, паведамляе bchd.info.
Севярынец збіраецца паўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах 2020 года. Ён спадзяецца стаць адзіным кандыдатам ад апазіцыі.
На сустрэчы Павел Севярынец прызнаўся, што яго карані на Гомельшчыне — у Рэчыцкім раёне нарадзіўся бацька. Палітык заклікаў прысутных "з'яднаць сілы, каб у 2020 годзе змяніць Беларусь". "Кожны з нас не хоча, каб нашае жыццё праходзіла пры адным правіцелі", — падкрэсліў Севярынец.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.