У Гомелі пабудуюць яшчэ адзін лядовы палац і крыты футбольны манеж

У Гомелі плануюць узвесці новыя спартыўныя аб'екты — крыты футбольны манеж, другі лядовы палац, лыжаролерную трасу і трасу для катання на скейтбордах.
Як паведаміў прэс-сакратар аблвыканкама Яўген Пабалавец, прынцыповае рашэнне аб будаўніцтве спартовых аб'ектаў прынята на нядаўняй нарадзе ў старшыні абласнога выканаўчага камітэта.

Паводле яго слоў, новы лядовы палац плануецца размясціць у мікрараёне "Гомсельмаша", а крыты футбольны манеж будзе пабудаваны на тэрыторыі стадыёна "Лакаматыў". Таксама кіраўніцтвам вобласці прынята рашэнне аб будаўніцтве трохузроўневага паркінгу ў цэнтры горада і сада бесперапыннага цвіцення ў парку Луначарскага.

Лыжыролерную трасу і трасу для катання на скейтбордах маюць намер пракласці ў раёне комплексу лёгкай атлетыкі.

БелаПАН

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі