У Гомелі пачаўся суд над забойцам дзвюх жанчын-калег

У Гомелі пачаўся суд над забойцам дзвюх жанчын-калег

У Гомелі пачаўся закрыты суд над мужчынам, які выкраў, згвалтаваў і забіў дзвюх сваіх калег. Пра гэта інфармуе БЕЛТА са спасылкай на прэс-сакратара Гомельскага абласнога суда Вольгу Барсукову.

Паводле матэрыялаў следства, мужчына падманам завабліваў супрацоўніц у машыну, потым у гаражы гвалтаваў і забіваў. Трупы вывозіў у лес і закопваў. Таксама ён забіраў сабе рэчы забітых — коштам каля 22 млн рублёў.

Спярша ў ліпені 2014 года гамяльчук забіў 25-гадовую Алесю Панцялееву. Амаль праз год пры падобных абставінах знікла 27-гадовая Аляўціна Машурыкава. Выйсці на падазраванага ўдалося пасля яе знікнення.

Аператыўнікі адпрацавалі маршрут руху Аляўціны і выявілі аўтамабіль, на якім яна ехала. Меркаванага злачынца праваахоўнікі знайшлі за тры дні. Зламыснікам апынуўся 33-гадовы гамяльчук, раней судзімы за разбой і вызвалены датэрмінова. Ён працаваў на адным прадпрыемстве са зніклымі жанчынамі. У абвінавачанага ёсць жонка і трохгадовае дзіця.

Мужчыну выставілі абвінавачанні ў згвалтаванні, гвалтоўных дзеяннях сэксуальнага характару, выкраданні чалавека, крадзяжы, забойстве, учыненым з асаблівай жорсткасцю з мэтай схаваць іншае злачынства.

 

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі