У Гомелі пасажыры абрабавалі таксіста
Гомельскі таксіст стаў ахвярай сваіх пасажыраў, паведаміла прэс-служба УУС Гомельскага аблвыканкама.
Здарэнне адбылося ў абласным цэнтры ў ноч з 15 на 16 жніўня. Таксовец падабраў мужчын каля дома 150 па Рэчыцкім праспекце і павёз па названым яму адрасе — недалёка ад папулярнага рэстарана.
На скрыжаванні вуліц Карбышава і Зорнай пасажыры прымусілі кіроўцу выйсці з аўтамабіля, збілі яго да страты прытомнасці і сышлі, забраўшы грошы, тэлефон і планшэт.
Ачомаўшыся, таксовец затэлефанаваў на нумар 102 і выклікаў міліцыю. Нападнікаў вылічылі за пару гадзін. Гэта былі неаднаразова судзімыя гамяльчук і яго знаёмы з Хойнікаў. На іх пачалі крымінальную справу.