У Гомелі прэзентавалі ўнікальную карціну-абраз пачатку XIX стагоддзя (фота)
У Гомельскім палацава-паркавым ансамблі пад гукі аргана паказалі абраз славутага беларуска-польска-літоўскага мастака эпохі класіцызму Яна Дамеля.
Як паведамляла раней Еўрарадыё, унікальны абраз знайшоў вернік Гомельскай рымска-каталіцкай царквы. Пацямнелая карціна стаяла нікім не заўважная ў далёкім куце касцёла ў вёсцы Вішнева Смаргоньскага раёна. Аднаўляць яе ўзяліся рэстаўратары з Гомеля.
Падчас прэзентацыі ксёндз гомельскага касцёла Славамір Ласкоўскі распавёў пра значэнне абраза святога Іосіфа з немаўлём Ісусам.