У Гомелі п'яны кіроўца таксі на хаду выскачыў з машыны

У Гомелі п'яны кіроўца таксі на хаду выскачыў з машыны

Каля 3-й гадзіны ночы 4 снежня на вуліцы Мазурава ў Гомелі супрацоўнікі ДАІ вырашылі праверыць дакументы ў кіроўцы таксі. Аднак кіроўца Nissan Almera праігнараваў патрабаванне спыніцца, піша tut.by.

Міліцыянты пачалі пагоню за таксоўкай, якая ехала ў цэнтр горада. Кіроўца павялічваў хуткасць і не рэагаваў на патрабаванне спыніцца. Праскочыўшы цэнтра горада, кіроўца паспрабаваў схавацца ў прыватным сектары Савецкага раёна горада. Тады да яго пераследу далучыліся яшчэ два экіпажы ДАІ.

На вуліцы Любенскай таксовец на хаду выскачыў з машыны і кінуўся ўцякаць, выкінуўшы пры гэтым ключы ад аўтамабіля. Аднак літаральна праз 50 метраў яго затрымалі міліцыянты.

Даішнікі склалі на 33-гадовага гамельчука 10 адміністрацыйных пратаколаў, у тым ліку за адмову ад медагляду. Затрыманы кіроўца 33 разы прыцягваўся да адказнасці за парушэнні ПДР, у тым ліку 14 разоў за кіраванне без правоў.

Фота: tut.by

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі