У Гомелі ў няспраўнай маршруткі адарвалася кола (відэа)
У Гомелі ў няспраўнай маршруткі адарвалася кола. Запчастка пракацілася па сустрэчнай паласе перад машына з відэарэгістратарам, а потым скокнула пад плот прыватнага дома. На шчасце, гэты дарожны інцыдэнт не справакаваў ніякіх іншых праблемаў.
Здарэнне адбылося раніцай 5 сакавіка на выездзе з горада. Кола адарвалася ад мікрааўтобуса “ГАЗель” з афарбоўкай маршруткі, калі машыну буксіраваў іншы мікрааўтобус, паведамляе Onliner.by