У Гомелі ўключылі першую ў Беларусі піксельную навагоднюю ёлку (фота)
У Гомелі на цэнтральнай плошчы ўключылі першую ў Беларусі піксельную навагоднюю ёлку. Яна ўпрыгожаная 120 гірляндамі, да якіх падключаныя "дзясяткі тысяч розных пікселяў". З дапамогай сістэмы кіравання на ёлцы ўтвараецца адзіны светлавы экран, на які праецыруюцца светлавыя кампазіцыі. Таксама быў запушчаны зваротны адлік да новага 2019 года, інфармуе "Беларусь сегодня".
Фота: sb.by