У Гомелі выставілі на продаж адзін з найбуйнейшых гіпермаркетаў горада
"Алмі" ў Гомелі
У "Гомелі" выставілі на продаж гіпермаркет "Алмі", крама належыць кампаніі "Юніфуд". Рэсурс "Флагшток" адзначае, што гэты аб'ект — адзін з найбуйнейшых гіпермаркетаў горада. Яго адкрылі ў 2012 годзе, у 2019 правялі рэбрэндынг. За будынак плошчай крыху больш за 4,5 тысячы кв.м просяць 4,5 млн долараў.
У студзені 2024 года стала вядома, што "Юніфуд" плануе закрыць частку сваіх крам. Міністр антыманапольнага рэгулявання і гандлю Аляксей Багданаў тады заявіў, што гэта рашэнне ўласніка кампаніі. "Флагшток" тым часам звярнуў увагу, што фінансавыя праблемы ў кампаніі пачаліся пасля ўвядзення ў Беларусі сістэмы рэгулявання цэн. Рэсурс вывучыў штоквартальную даступную справаздачнасць "Юніфуд" і выявіў, што ў 4 квартале 2022 года, калі і была прынятая адпаведная пастанова ўрада, пачалося рэзкае пагаршэнне фінансавых паказчыкаў арганізацыі. З таго часу кампанія кожны квартал нясе страты. Агульная сума стратаў за 2023 год склала 55,8 млн рублёў. Гэты год таксама пачаўся няўдала. Па выніках першага квартала 2024 года страта склала 2,8 млн рублёў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.