У Гомелі з банкамата ў будынку банка скралі амаль 80 тысяч рублёў

У Гомелі з банкамата ў будынку банка скралі амаль 80 тысяч рублёў

11 траўня невядомыя скралі з банкамата ў Гомелі больш за 79 тысяч рублёў (больш за 40 тысяч долараў).  Пра гэта піша tut.by са спасылкай на афіцыйную прадстаўніцу ўпраўлення Следчага камітэта па Гомельскай вобласці Марыю Крываногаву. Сам банкамат, дарэчы, размяшчаецца ў адным з аддзяленняў банка ў Савецкім раёне Гомеля.

У банку інфармацыю пра крадзеж не камэнтуюць.

Паведамляецца, што Следчы камітэт пачаў крымінальную справу за крадзеж у асабліва буйным памеры.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі