У Гомелі зніклага без вестак таксіста знайшлі мёртвым
Зніклы без вестак гомельскі таксіст знойдзены мёртвым. Як паведамляе Onliner.by са спасылкай на прэс-службу УУС Гомельскага аблвыканкама, цела мужчыны каля вёскі Сасноўка за горадам знайшлі яго калегі, якія самастойна арганізавалі пошукавы атрад. Пры гэтым знік аўтамабіль “Форд Гэлаксі”, на якім таксіст выехаў на працу.
Іншыя абставіны справы пакуль не паведамляюцца. На месцы здарэння працуе следчая група і судовыя эксперты. Распачатая крымінальная справа па факце забойства.
16 сакавіка мужчына паехаў на працу і праз гадзіну паведаміў па тэлефоне жонцы, што вяртаецца, аднак дадому так і не прыехаў.