У Гомельскай вобласці будуць знішчаныя 16 населеных пунктаў
У іх не засталося жыхароў.
Як паведамляе БЕЛТА, у бліжэйшы час плануецца пачаць актыўны знос дамоў і пабудоваў у гэтых вёсках. На месцы былых вёсак з'явяцца новыя палі альбо лясы.
Агулам у Гомельскай вобласці налічваецца каля 12 тысяч будынкаў, у якіх ніхто не жыве і якія не маюць гаспадароў, многія ўжо аварыйныя. Сёлета 5500 з іх збіраюцца знесці.
Фота — bymedia.net