У Гомельскай вобласці скралі буйную партыю мінеральных угнаенняў

У Гомельскай вобласці скралі буйную партыю мінеральных угнаенняў

Буйную партыю мінеральных угнаенняў скралі ў Гомельскай вобласці. Цэлы КАМАЗ, загружаны мяхамі з хлорыстым каліем, спынілі інспектары на трасе. Кіроўца занерваваўся, а пасажыры сталі старанна закрываць груз плёнкай.

Суправаджальных дакументаў на груз яны не мелі. Як пазней высветлілася, угнаенні былі скрадзеныя з саўгаса ў Ельскім раёне. Зламыснікі уначы вынеслі са склада болей за сотню мяхоў з хімікатамі

Мяркуецца, што затрыманыя збіраліся прадаць угнаенні ў Брэсцкай вобласці, а грошы падзяліць. Цяпер на іх завялі крымінальную справу, якой займаецца Следчы камітэт, перадае тэлеканал ОНТ.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі