У Гомельскай вобласці ў лабавым сутыкненні аўтамабіляў загінулі два чалавекі
У Гомельскай вобласці на 7-м кіламетры аўтадарогі "Кастрычніцкі — Парычы — Рэчыца" ў лабавым сутыкненні аўтамабіляў загінулі два чалавекі. Як паведамляе прэс-служба МУС, здарэнне адбылося ў сераду каля 17:30. Audi нечакана апынулася на паласе сустрэчнага руху якраз перад грузавіком. Мяркуецца, што кіроўца легкавіка выбраў памылковую хуткасць руху і не ўлічыў умовы надвор'я.
Загінулі 65-гадовы кіроўца Audi і яго 64-гадовая пасажырка. Яшчэ адзін пасажыр ва ўзросце 23 гадоў шпіталізаваны. Кіроўца аўтамабіля ГАЗ не пацярпеў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.