У Гомельскай вобласці знаходзяць шмат радыёактыўных грыбоў
У Гомельскай вобласці шмат вельмі забруджаных радыяцыяй грыбоў, паведамляе БелаПАН. Шматлікія пробы паказалі, што ўтрыманне радыёактыўнага элемента цэзія-137 у грыбах у асобных раёнах перавышае норму амаль у 30 разоў.
Забруджаныя грыбы, а таксама мяса дзікіх жывёлаў паступаюць з прыватнага сектару, а не з дзяржаўных прадпрыемстваў. Перавышэнне нормаў утрымання радыяцыі ў грыбах сушаных і кансерваваных зафіксавалі ва ўсіх раёнах Гомельшчыны.