У Гомельскай вобласці знайшлі новае радовішча нафты

Палеская нафта

Палеская нафта / t.me/Belorusneft_official/

У Гомельскай вобласці знайшлі новае радовішча нафты. Яно ахоплівае Хойніцкі і Рэчыцкі раёны, паведамляе "Беларуснафта".

Адзначаецца, што свідравіну зрабілі для даразведкі ўжо адкрытай у 2022-м міжсалявой залежы. Рэсурсная база абодвух аб'ектаў знаходзіцца на ўзроўні мільёна тон нафты.

У 2023 годзе ў Беларусі здабылі рэкордныя за апошнія 28 гадоў 1,87 млн тон нафты. У 2022-м было 1,81 млн тон. Аляксандр Лукашэнка яшчэ ў 2021-м спадзяваўся, што ў бліжэйшыя гады ўдасца здабываць да 3,5 млн тон, але не атрымалася. З 2016 года адкрылі больш за дзясятак радовішчаў нафты ў нашай краіне.

У Гомельскай вобласці знайшлі новае радовішча нафты
t.me/Belorusneft_official/
У Гомельскай вобласці знайшлі новае радовішча нафты

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі