У Гомельскай вобласці з'явілася "музычная дарога"
"Музчыная дарога" ў Гомельскай вобласці
У Гомельскай вобласці з'явілася першая ў Беларусі "музычная дарога". Яна "грае" хіт "Песняроў" — "Белоруссия".
"Музыка" ствараецца дарожнай разметкай — лініямі чырвонага колеру з пластыка халоднага нанясення. Дарожнікі пакінулі іх у правай каляіне паласы руху на трасе "Бабруйск — Мазыр — мяжа Украіны" на ўездзе з боку Бабруйска.
Праязджаючы па гэтым участку, вадзіцель і пасажыры чуюць у салоне аўтамабіля шумавы эфект, які нагадвае вядомую песню. Але асноўная задача новаўвядзення — гэта ўсё ж не парадаваць меламанаў, а прадухіляць ДТЗ з прычыны сну за рулём і з'езда ў кювет з-за страты кіравання.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.