У Гомельскім раёне ўлады ўгаворваюць людзей прыбраць шлагбаўм з дарогі

Праз таварыства праязджалі фуры і "вялікая плынь легкавікоў"

Праз таварыства праязджалі фуры і "вялікая плынь легкавікоў" / sozhnews.by

У Гомельскім раёне ўлады ўгаворваюць людзей прыбраць шлагбаўм і загараджальныя калоны на ўезд і выезд з садовага таварыства "Энергія-Уза". Два месяцы таму яго агульны сход прагаласаваў за тое, каб іх усталяваць. Справа ў тым, што праз таварыства праязджалі фуры і "вялікая плынь легкавікоў", бо гэта карацейшы шлях, чым калі ехаць па аб'язной дарозе.

У таварыства прыязджалі прадстаўнікі Гомельскага райвыканкама разам з сілавікамі. Яны ініцыявалі пазачарговы агульны сход з членамі садовага таварыства з удзелам жыхароў суседняга населенага пункта Новая Буда (гэта яны паскардзіліся на дачнікаў). Чыноўнікі спадзяваліся знайсці кампраміс хаця б па пропуску легкавога транспарту. Аднак кворуму на сходзе не было, таму давялося прызначыць дату паўторнага агульнага сходу.

У Гомельскім раёне ўлады ўгаворваюць людзей прыбраць шлагбаўм з дарогі
У Гомельскім раёне ўлады ўгаворваюць людзей прыбраць шлагбаўм з дарогі
У Гомельскім раёне ўлады ўгаворваюць людзей прыбраць шлагбаўм з дарогі
У Гомельскім раёне ўлады ўгаворваюць людзей прыбраць шлагбаўм з дарогі

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі