У Горках паставілі помнік паўстанцу-каліноўцу з надпісам па-руску
У Горках аднавілі помнік паўстанцу-каліноўцу Войцэху Дамарацкаму. Ён загінуў 24 красавіка 1863 года ў часе вызвалення мястэчка ад войск Расійскай імперыі. Надпіс на новым надмагіллі загінулага паўстанца зроблены па-руску. На гэтай жа мове быў надпіс і на старой расколатай пліце. Магіла студэнта Горы-Горацкага земляробчага інстытуту знаходзіцца на тэрыторыі дэндрапарку цяперашняй сельгасакадэміі. Па дапамогу ў аднаўленні надмагілля да кіраўніцтва навучальнай установы звяртаўся горацкі журналіст Эдуард Брокараў.
Рабіць надпіс на рускай мове на магіле каліноўца — гэта блюзнерства. Такое меркаванне журналіст выказаў у інтэрв’ю Радыё Свабода. Прарэктар па вучэбна-выхаваўчай працы акадэміі Аляксандр Салянік прызнаў, што з аднаўленнем паспяшаліся і пра мову не падумалі.
Надмагілле Войцэху Дамарацкаму ўсталявалі пры канцы васьмідзесятых гадоў. Прастаяла яно нядоўга. Хто яго пашкодзіў, невядома. Больш за два дзесяткі гадоў мармуровая пліта праляжала расколатай ля ходніка адной з алеяў парку.