У Грэцыі паліцыянты звольніліся пасля забойства антыфашыста

Яшчэ два старэйшыя афіцэры паліцыі часова адхіленыя ад службы. А сем паліцыянтаў часова адхіленыя ад службы з-за меркаваных сувязяў з партыяй, перадае ВВС.



Нягледзячы на заявы ўладаў, мяркуецца, што адстаўкі звязаныя з тым, што паліцыя не змагла правесці ператрус у офісе партыі "Залаты Світанак", дзе знайшлі зброю.



34-гадовага Паўласа Фісаса забілі ў мінулую сераду каля Афінаў. Гэта выклікала хвалю антыфашысцкіх выступаў. Паліцыя затрымала 45-гадовага Георгаса Рупакіяса. Пазней ён прызнаўся ў забойстве. Яму выставілі абвінавачванне ў наўмысным забойстве і незаконным валоданні зброяй.



Дарэчы, паліцыю нярэдка падазравалі ў шырокай падтрымцы неанацыстаў. Статыстыка паказала, што ў некаторых раёнах на леташніх выбарах кожны другі паліцыянт галасаваў за ультраправых.



Сама партыя "Залаты Світанак" афіцыйна адмаўляе, што з'яўляецца неанацысцкім рухам. Аднак яе знак нагадвае свастыку, некаторыя лідары ўсхваляюць Адольфа Гітлера. А актывісты падчас выступаў супраць мігрантаў носяць чорныя майкі і ваенныя штаны.



Фота — right-world.net

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі