У Гродна прыязджае расійскі прэм'ер-міністр
Кіраўнік расійскага ўрада Дзмітрый Мядзведзеў 8 верасня прыбудзе ў Гродна. Там пройдзе пасяджэнне Еўразійскага міжурадавага савета.
Як адзначае interfax.by, на пасяджэнні плануецца абмеркаваць пытанні скаардынаванай прамысловай палітыкі ў рамках ЕАЭС, забеспячэнне макраэканамічнай і фінансавай стабільнасці, фарміраванне адзінага рынку паслуг, развіццё адносін з замежнымі краінамі і міжнароднымі арганізацыямі.
Паведамляецца, што ў расійскага прэм'ер-міністра адбудзецца шэраг двухбаковых сустрэч з кіраўнікамі ўрадаў дзяржаў-удзельніц ЕАЭС.
Фота: ctv.by