У "Гроднаэнерга" працягваюцца масавыя звальненні па палітычных матывах

На ЦЭЦ-2 у Гродне

На ЦЭЦ-2 у Гродне / energo.grodno.by

На Гродзенскай ЦЭЦ-2 прадпрыемства "Гроднаэнерга" працягваюцца масавыя звальненні па палітычных матывах. Як паведамляе "Наша ніва", кіраўніцтва прадпрыемства нядаўна атрымала спіс з больш чым 20 прозвішчамі "нядобранадзейных" працаўнікоў, з якімі трэба развітацца ў бліжэйшы час. Іх выклікаюць і прапануюць звольніцца "па пагадненні бакоў", не зважаючы на тэрмін да заканчэння кантракту і досвед працы на прадпрыемстве. Прафесійныя якасці таксама не маюць ніякага значэння.

Звальненне аднаго з фігурантаў спісу адклала само кіраўніцтва, паколькі яго пакуль няма кім замяніць.

Вядома, што на ЦЭЦ-2 гэта не першая хваля звальненняў па палітычных матывах. Раней звальнялі самых актыўных, тых, хто меў штрафы за ўдзел у пратэстах 2020-га ці рэпосты ў інтэрнэце. Цяпер, відаць, пазбаўляюцца ад тых, хто пакідаў подпісы за альтэрнатыўных кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах. Магчыма, што ў спіс трапілі і ўладальнікі "карты паляка".

Падобныя "зачысткі" адбываюцца на многіх прадпрыемствах у Беларусі. Часам ім папярэднічае "хапун", які праводзіць ГУБАЗіК. Нядаўна ў Гомелі прайшлі затрыманні банкаўскіх работнікаў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі