У Гродне абрабавалі ювелірную краму

У Гродне абрабавалі ювелірную краму

Увечары 31 студзеня ў Гродне абрабавалі ювелірную краму, паведамляе прэс-служба Следчага камітэта.

Пагражаючы прадавачцы нажом, мужчына скраў 19 найменняў залатых вырабаў і ўцёк. Прадавачка націснула кнопку трывогі і расказала міліцыянтам, што здарылася. 

Следчыя разам з міліцыяй затрымалі падазраванага. Паведамляецца, што гэта 43-гадовы гродзенец, раней неаднаразова судзімы. Яго затрымалі супрацоўнікі ДАІ ў Шчучынскім раёне. Адзначаецца, што падчас злачынства мужчына быў нецвярозы. 

Следчыя пачалі крымінальную справу паводле артыкула 207 КК (разбой).

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі