У Гродне адкрылася ўнікальная выстава абразоў (фота)
Адкрыццё выставы абразоў Божай Маці, каранаваных прымасам Польшчы Стэфанам Вышынскім, прайшло 6 жніўня ў Фарным касцёле.
Каранаванне абраза Багародзіцы адбываецца на знак таго, што ён быў прызнаны цудатворным. У самім Фарным касцёле ўжо 399 гадоў знаходзіцца абраз Божай Маці Кангрэгацкай, або Студэнцкай.
Выстава будзе даступная ў бакавым нефе касцёла цягам тыдня.