У Гродне адкрыўся сяброўскі пакой для дзяцей-ахвяр гвалту
Спецыяльнае памяшканне абсталяванае ў гарадскім сацыяльна-педагагічным цэнтры. Тут з непаўналетнімі сведкамі ці ахвярамі злачынстваў будзе гутарыць адмыслова падрыхтаваны псіхолаг. У той жа час праз панарамную камеру і мікрафон размова транслюецца ў суседняе памяшканне, дзе знаходзяцца следчы, судмедэксперт і іншыя зацікаўленыя асобы. Праз псіхолага яны могуць задаць свае пытанні пацярпеламу дзіцяці.
Ініцыятар стварэння такіх пакояў, міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Разуменне” (http://www.ponimanie.org/ ) лічыць, што такая тэхналогія працы абараняе дзіця ад паўторнай траўмы.
Гэта другі па ліку сяброўскі пакой апытання дзяцей у Беларусі. З ліпеня 2009 такі пакой працуе ў Мінску. МГА “Разуменне” плануе распаўсюдзіць гэту практыку на ўсе абласныя цэнтры краіны.