У Гродне асудзілі і аштрафавалі журналіста-фрылансера

Гродзенскі журналіст-фрылансер Алесь Дзянісаў прызнаны віноўным у парушэнні Адміністрацыйнага кодэксу паводле артыкулу “Самаўпраўства”. Судовы вырак – штраф у 70 тысяч рублёў (2 базавыя велічыні) за спробу зрабіць тэлематэрыял пра школу. На думку абвінаваўцаў і суддзі, журналіст з дапамогай пасведчання Беларускай асацыяцыі журналістаў падмануў дырэктара школы №28, пра якую рабіў сюжэт. Аднак, як прыгадвае Алесь Дзянісаў у гутарцы з Еўрарадыё, замест дапамогі ў здыманні відэасюжэту пра школу дырэктар выклікаў міліцыю. Журналіст перакананы, што і затрыманне, і прысуд – складнікі адной арганізаванай правакацыі. Як супраць яго, гэтак і супраць Беларускай асацыяцыі журналістаў.

Алесь Дзянісаў: Хутчэй за ўсё гэта папросту адна з падставаў для таго, каб распачаць штосьці супраць БАЖу. Ці зачыніць БАЖ, ці забараніць ім выкарыстоўваць пасведчанні. Ці прымусіць іх змяніць гэтыя пасведчанні: каб там не было напісана “Прэса”.

Нагадаем, што ў папярэджанні, якое Міністэрства юстыцыі вынесла Беларускай асацыяцыі журналістаў некалькі тыдняў таму, таксама згадваліся пасведчанні.

Журналіст паведаміў Еўрарадыё, што абскарджваць прысуд не збіраецца.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі