У Гродне асудзілі мужчыну, які пяць гадоў гвалтаваў непаўналетнюю дачку

У Гродне асудзілі мужчыну, які пяць гадоў гвалтаваў непаўналетнюю дачку

У Гродне асудзілі 45-гадовага мясцовага жыхара, які цягам пяці гадоў гвалтаваў уласную непаўналетнюю дачку. Кастрычніцкі раённы суд горада даў яму 14 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

Як паведамляе grodno24.com, дзяўчынка ўпершыню стала ахвярай сэксуальнага гвалту з боку бацькі, калі ёй было 12 гадоў. Бацька пагражаў, што заб’е маці, калі дачка распавядзе пра сэксуальныя адносіны з ім.

Дзяўчына паспяхова вучылася. У яе з'явіўся малады чалавек. Аднак бацька раўнаваў яе, перашкаджаў сустрэчам з хлопцамі, не пускаў на дыскатэкі, забіраў на машыне з вучобы. Аб дамаганнях бацькі дзяўчына распавяла маці, калі не змагла больш гэта трываць, а тая ўжо звярнулася ў міліцыю.

Асуджаны працуе на адным з буйных прадпрыемстваў горада. Яго затрымалі ў сакавіку. Раней ён не меў ніякіх праблемаў з законам. Суд прызнаў бацьку вінаватым у шматразовым згвалтаванні непаўналетняй дачкі і здзяйсненні гвалтоўных дзеянняў сэксуальнага характару. Мужчына віны не прызнаў.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі