У Гродне бясплатна раздавалі абутак пакупнікам у купальніках (фота)
Смелую акцыю правяла ў Гродне абутковая крама “Арызона”. Пакупнікам прапаноўвалі прыйсці ў купальным касцюме, выбраць пару абутку і забраць яе бясплатна. Акцыя дзейнічала цягам нядзелі.
Адной з умоваў акцыі была фотаздымка пакупнікоў у купальным касцюме і ў новай пары абутку. Затым арганізатары выклалі фота ў сацыяльныя сеткі, паведамляе Onliner.by