У Гродне міліцыя шукае аўтараў графіці сацыяльнай тэматыкі

У Гродне могуць прыцягнуць да крымінальнай адказнасці 23-гадовага Аляксея Сарнова, якога падазраюць у выкананні графіці сацыяльнай тэматыкі. Падрабязнасці паведамляе наш карэспандэнт Сяргей Апановіч:

«Хлопца затрымалі ўначы з нядзелі на панядзелак на адной з гродзенскіх вуліц і пры асабістым аглядзе знайшлі ў яго балончык з чырвонай фарбай. Сарнова 10 гадзін пратрымалі ў пастарунку, у яго забралі куртку, якую перадалі экспертам, што правяраюць індэнтычнасць фарбы.

Сёння Аляксей будзе дамаўляцца з адвакатам. Ён мяркуе, што цягам двух бліжэйшых дзён яго могуць перавесці са статусу падазронага щ статус абвінавачанага».


Адзначым, што акцыя ў Гродне была наладжаная мясцовымі анархістамі і надпісы «Вярніце льготы!» сёння яшчэ можна ўбачыць амаль ва ўсіх мікрараёнах горада.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі