У Гродне нарадзілася першая ў 2015 годзе тройня (фота, відэа)

У Гродне нарадзілася першая сёлета тройня: дзве дзяўчынкі і хлопчык. У Алены і Паўла Лукуцяў цяпер шматдзетная сям'я. Першай на свет з'явілася дзяўчынка Аляксандра, яе вага складала 1470 грамаў, наступным быў хлопчык Мікалай — 1780 грамаў, а за ім — зноў дзяўчынка — Ксенія з вагой 1760 грамаў.

Як паведамляе БЕЛТА, здароўе дзяцей не выклікае трывогі ў медыкаў. Праўда, ім дапамогуць набраць аптымальную вагу, таму змясцілі ў кювезы.

Нагадаем, сёлета ўступіў у сілу ўказ кіраўніка дзяржавы аб мацярынскім капітале. Згодна з дакументам, сем’і, у якіх з 2015 года з’явілася трэцяе і наступнае дзіця, маюць права атрымаць мацярынскі капітал у памеры 10 тысяч долараў на дэпазіт.

Самая высокая нараджальнасць — у Брэсцкай вобласці, смяротнасць — у Мінскай (інфаграфіка)

Фота: БЕЛТА

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі