У Гродне пасля затрымання за "экстрэмізм" звальняюць бюджэтнікаў

"Чорны спіс" (ілюстрацыйнае фота)

"Чорны спіс" (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com

У Гродне пасля затрымання за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" звальняюць бюджэтнікаў (а яшчэ ў горадзе судзяць галоўнага рэжысёра Гродзенскага абласнога тэатра лялек). Праваабаронцам ужо вядомыя два выпадкі ў сферы адукацыі. Падчас звальненняў не звярталі ўвагі ні на ўзрост супрацоўнікаў, ні на досвед іх працы, піша @nebovkletku. Відаць, не думалі і пра тое, хто ж заменіць гэтых людзей.

Затрыманні за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў" адбываюцца па ўсёй Беларусі. Пры гэтым часам сілавікі прызнаюць, што "экстрэмісты" — "людзі цалкам добрапрыстойныя". З 2020 года ў Следчым камітэце налічылі ў нашай краіне 22,5 тысячы "злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці".

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі