Галоўнага рэжысёра тэатра лялек у Гродне Алега Жугжду судзяць за "экстрэмізм"

Алег Жугжда

Алег Жугжда / realnoevremya.ru

Разгром тэатральнай сферы ў Беларусі працягваецца.

26 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Гродна судзяць Алега Жугжду. Як піша Hrodna.life, хутчэй за ўсё гаворка ідзе пра галоўнага рэжысёра Гродзенскага абласнога тэатра лялек — яго прозвішча даволі рэдкае.

Жугжду вінавацяць у "распаўсюдзе экстрэмісцкіх матэрыялаў" (арт 19.11 ч. 2 КаАП). Як правіла, вынікам такіх судоў становяцца не толькі "суткі" ці штрафы, але і звальненне з тэатра.

Жугжда — ураджэнец Вільні. У Гродзенскім абласным тэатры лялек ён працуе з 2000 года.

Рэжысёр з'яўляецца лаўрэатам і дыпламантам міжнародных фестываляў. Ён мае званне заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі і мноства ўзнагарод (медаль Скарыны, нагрудны знак "За ўнёсак у развіццё культуры Беларусі", прыз Беларускага саюза тэатральных дзеячаў "Крыштальны анёлак" — "За ўнёсак у развіццё беларускага тэатра лялек", прэмія імя Дубко як "Рэжысёр года", "Чалавек года Гродзеншчыны 2014").

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі