У Гродне паставілі скульптуры герояў фільма “Белыя Росы”
У Гродне паставілі скульптуры герояў савецкага фільма “Белыя Росы”, паведамляе БЕЛТА. Скульптурная група ўяўляе сабой фігуры Фёдара (Фядоса) Філімонавіча Ходаса і яго суседа Цімафея, а таксама пса з мянушкай Валет. Паставілі гэтыя скульптуры на перакрыжаванні вуліцаў Дзяржынскага і Курчатава, дзе ў 1983 годзе адбываліся здымкі фільма.
Карціна “Белыя Росы” была надзвычай папулярнай у Савецкім Саюзе. Яе здымалі ў цэнтральнай частцы Гродна, а таксама ў мікрараёнах Пярэселка і Дзевятоўка.