У Гродне паваленае ветрам дрэва пашкодзіла аўтамабілі (фота)

У Гродне паваленае ветрам дрэва пашкодзіла аўтамабілі (фота)

Выратавальнікі Гродзенскай вобласці двойчы за суткі выязджалі на выклікі, звязаныя з аказаннем дапамогі пры падзенні дрэваў. У аўторак у абед у МНС патэлефанавала жанчына і паведаміла, што на вуліцы Урублеўскага дрэва павалілася на два прыпаркаваныя пад ім аўтамабілі. У выніку пашкоджаныя элементы кузава, падрапаная фарба. Выратавальнікі распілавалі дрэва і прыбралі яго.

Літаральна праз некалькі гадзінаў яшчэ адзін падобны інцыдэнт здарыўся ля вёскі Пыра Гродзенскага раёна: ад парыву ветру на дарогу ўпала дрэва і перагарадзіла праезную частку. Спецыялісты вызвалілі дарогу, перадае прэс-служба МНС.

Фота: МНС

Апошнія навіны

Галоўнае

Выбар рэдакцыі